~~META: title = Адам Міцкевіч — Калі я, труп жывы... &keywords = Міцкевіч, труп, жывы &abstract = Чытаць верш "Калі я, труп жывы..." Адама Міцкевіча &iftrue = nan ~~ ====== Адам Міцкевіч — Калі я, труп жывы... ====== Калі я, труп жывы, з ашклелым вокам\\ Сяджу між вас, у гэты час блукае\\ Душа мая далёка, ах, далёка\\ I наракае ўсё, ах, наракае.\\ Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў,\\ Мілейшага — мне не знайсці другога.\\ Мне ўсе радня там — болей чым крывёю,\\ Там сэрцу гэтак многа дарагога!\\ Туды штоміг — хай праца ці забавы —\\ Ўцякаю я. Сяджу там пад дубамі,\\ Як некалі, кладуся ў звонь, у травы,\\ Ганяюся ізноў за матылямі.\\ Там бачу ў белым зноў яе скрозь далі.\\ Бяжыць у лес яна да нас ад ганка,\\ Ляціць праз поле — тоне ў жытняй хвалі,\\ 3-за гор далёкай свеціць мне заранкай.\\ \\ 1839-1840 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-конрад-валенрод]] * [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-свіцязь]] * [[творы/адам-міцкевіч/творчасць-адама-міцкевіча]] * [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-свіцязянка]] * [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-гражына]]