Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:адам-міцкевіч:адам-міцкевіч-да-нёмна

Гэта старая версія дакумента!


Адам Міцкевіч — Да Нёмна

Нёмне, рэчка мая радаводная, дзе
Тыя воды, што браў я ў маленстве ў далоні,
Па якіх потым плыў у самотным палоне
Сэрца ахаладзіць, што зайшлося ў нудзе?

Цень красы тут Лаура сачыла ў вадзе,
Валасы заплятала і ўквечвала скроні,
Вобраз вабны яе ў срэбных хваляў на ўлонні
Я слязамі ў запале муціў у жудзе.

Радаводная рэчка мая, дзе твае
Маладыя крыніцы, што білі няспынна,
Дзе нявінных гадоў навіна і правіна?

Дзе бунтоўнасць, якой мне цяпер не стае?
Дзе Лаура мая? дзе былая сябрына?..
Знікла ўсё, што ж не высахлі слёзы мае!


Пераклад Рыгора Барадуліна



Адказы на пытанні:
1. Для лірычнага героя Нёмана – месца, дзе ён правёў маленства і адчуў горыч першага непадзеленага кахання. Нёман – спрадвечны пейзажны вобраз нашай геаграфічнай і этнічнай прасторы, які трывала замацаваўся ў нацыянальнай літаратуры як апазнавальны сімвал беларускага краю. Гэты гідронім у творчасці Адама Міцкевіча выступае як топас радзімы.
2. Лірычны герой звяртаецца да ракі Нёман, называючы яго «рэчкай маёй радаводнай». Паэт з любасцю і ўсхвалявана прамаўляе слова «Нёман», бо яго вобраз – гэта нібы душэўна блізкі суразмоўца, якому аўтар давярае любоўныя згадкі, сваю шчырую споведзь.
3. Санет раздзелены на дзве часткі, у пачатку кожнай часткі аўтар паўтарае выраз «рэчка мая радаводная». Вобраз Нёмана з’ядноўваецца з душой паэта суладна, інтымна і адухоўлена. З ракой знітавана незабыўнае і дарагое – пачуццё кахання, вобраз каханай. Зваротак дапамагае адчуць у Нёмане не толькі суразмоўцу, але і выказніка эмоцый, пачуццяў, якія хвалююць паэта.

Падобныя старонкі

  • берагам-нёмана
  • старанная-праца
  • празрыстая-пара-восені
  • гімн-жыццю
  • каля-нёмана
творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-да-нёмна.1755964416.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki