~~META: title = Адам Гурыновіч — Што ты спіш, мужычок... &keywords = мужычок &abstract = Чытаць верш Адама Гурыновіча "Што ты спіш, мужычок..." &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Што ты спіш, мужычок... ====== Што ты спіш, мужычок,\\ Заплюшчыўшы вочы?\\ Забаліць табе бок\\ Спаць ад ночы к ночы!\\ \\ Агляніся на свет,\\ Падымі галоўку,\\ Ды што ёсць, чаго нет\\ Паслухай жа моўку:\\ \\ Глянь! іны мужыкі\\ Уставаць пачалі.\\ Што я? хто за такі? −\\ Раздумываць сталі:\\ \\ Ці я звер? ці я птах?..\\ Ці яка скаціна?\\ Ці здаецца ж мне так,\\ Што людска дзяціна?\\ \\ Я не пан!., мусіць, хам!..\\ А звалі − псяюхай;\\ Ды казалі: Бог сам\\ Казаў: "Пана слухай".\\ \\ Мужык слухаў яго\\ Ад веку да веку,\\ I дажыўся таго,\\ Што папаў ў апеку.\\ \\ А цар……………\\ Сказаў так са злосці:\\ "Што даць маюць ўрагі,\\ Я дам − як з мілосці".\\ \\ Запяяў наш мужык\\ Песеньку вясёлу:\\ "Цяпер сяду, як бык,\\ З панамі да столу".\\ \\ A i кожан быў рад,\\ Даждаўшыся волі:\\ "Як зрабіў такі лад,\\ Зробіць ён і болей".\\ \\ A i ждуць − не даждуць\\ Ад цара нічога,\\ Ці не здумаў надуць\\ Мужыка дурнога?\\ \\ ...Бо хоць волю нам даў −\\ Розуму ні крошкі;\\ Ісці жыць прыказаў,\\ Не відзя дарожкі.\\ \\ Хаця скрозь настаўляў\\ Вучылішч, дзе вёска,\\ "Букі-аз" − наказаў\\ Навучаць бярозкай.\\ \\ А раднога слаўца\\ Ніхто і не чуе,\\ Толькі так малайца\\ Саўсім ён сапсуе,\\ \\ Ды навучыць рабят\\ Лаяцца па-руску:\\ "Сукин сын, я тебя\\ Засажу в кутузку!"\\ \\ "Сукин сын" ці "psia mać"\\ Абое рабое,\\ Ці ж не маюць нам даць\\ Што-кольвек другое? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-за-звук-ды-так-громка]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок]] * [[творы/адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[постаці/адам-гурыновіч]]