Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:адам-гурыновіч:адам-гурыновіч-што-за-звук-ды-так-громка

Гэта старая версія дакумента!


Адам Гурыновіч — Што за звук ды так громка раздаўся...

Што за звук ды так громка раздаўся
Па лугах, па палях і лясах,
Высако аж пад неба падняўся
I са стогнам прапаў ў аблаках.
Можа, вецер у лесе так вые
Ці старая бяроза скрыпіць?
Ці сава − няхай Бог таго крые, −
На пагібель у лесе крычыць?
Можа, маці над трунай галосіць,
Дзе схаваны міленькі сынок?
Можа, ласкі у бога там просіць
Бедна дзеўка, згубіўшы вянок?
О! не то! Гэты стогн, быць не можа,
Каб з грудзі выхадзіў ён адной,
То увесь наш народ гэтак стогне
Над няшчаснаю доляй сваёй.
Ёсць і рукі, і шчырай ахвоты
Нам да працы не бракла ніколі,
Але недзе знайсці нам работы…
Ох! не будзе нам хлеба ні солі.
Мал надзел нам ад дзедаў астаўся,
Падзялілі сыны і яго,
А цяпер, глянь, як вузенек стаўся,
Два шагі тут ушыр усяго.

Падобныя старонкі

  • адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок
  • адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча
  • адам-гурыновіч
  • адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка
  • адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-ты-спіш-мужычок
творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-за-звук-ды-так-громка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki