~~META: title = Адам Гурыновіч — Што за звук ды так громка раздаўся... &keywords = Гурыновіч &abstract = Чытаць верш Адама Гурыновіча "Што за звук ды так громка раздаўся..." &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Што за звук ды так громка раздаўся... ====== Што за звук ды так громка раздаўся\\ Па лугах, па палях і лясах,\\ Высако аж пад неба падняўся\\ I са стогнам прапаў ў аблаках.\\ Можа, вецер у лесе так вые\\ Ці старая бяроза скрыпіць?\\ Ці сава − няхай Бог таго крые, −\\ На пагібель у лесе крычыць?\\ Можа, маці над трунай галосіць,\\ Дзе схаваны міленькі сынок?\\ Можа, ласкі у бога там просіць\\ Бедна дзеўка, згубіўшы вянок?\\ О! не то! Гэты стогн, быць не можа,\\ Каб з грудзі выхадзіў ён адной,\\ То увесь наш народ гэтак стогне\\ Над няшчаснаю доляй сваёй.\\ Ёсць і рукі, і шчырай ахвоты\\ Нам да працы не бракла ніколі,\\ Але недзе знайсці нам работы...\\ Ох! не будзе нам хлеба ні солі.\\ Мал надзел нам ад дзедаў астаўся,\\ Падзялілі сыны і яго,\\ А цяпер, глянь, як вузенек стаўся,\\ Два шагі тут ушыр усяго. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок]] * [[творы/адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча]] * [[постаці/адам-гурыновіч]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-ты-спіш-мужычок]]