~~META: title = Адам Гурыновіч — Рыбак &keywords = Гурыновіч, Рыбак &abstract = Чытаць верш "Рыбак" Адама Гурыновіча &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Рыбак ====== Стаіць рыбак над вадою\\ Ловіць рыбіну вудою:\\ Стаяў, стаяў ён дзень цэлы —\\ Ані рыбкі не прыспела.\\ Скора сонца за лес сядзіць,\\ Аж за вудку нехта цягніць.\\ Учапіўся карась нейкі,\\ Такі дрэнненькі, маленькі.\\ Рыбаку ён стаў казаці:\\ «Мяне варта адвязаці\\ I выпусціць, зняўшы з вуды,\\ Бо ці ж варта вастрыць зубы\\ На маленькую такую,\\ Як я, рыбіну худую?\\ Пусці ў раку — раздабрэю,\\ Год ці два — якраз прыспею;\\ Як вырасту — смачны буду,\\ Учаплюся сам на вуду».\\ «Добра, добра», — рыбак скажа.\\ Ды той дурны, хто так кажа\\ I на заўтра адкладае,\\ I што мае, то кідае.\\ Па мне, розуму не мае,\\ Хто, злавіўшы, з рук пускае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>рыбацкае-шчасце]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[ibdc.ped>на-беразе-з-вудачкай]] * [[ibdc.ped>навальніцы]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок]]