~~META: title = Адам Гурыновіч — Перш душылі паны... &keywords = Гурыновіч, пан &abstract = Чытаць верш Адама Гурыновіча "Перш душылі паны..." &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Перш душылі паны... ====== Перш душылі паны,\\ Што шляхтай зваліся,\\ Цяпер “сукины сыны”\\ За нас узяліся.\\ Aні той, ані сёй\\ Нічога не далі,\\ Нашу ж працу у свой\\ Кішэнь пакавалі.\\ Ды ці доўга ж нам ждаць\\ З рукі іхняй ласкі\\ I штораз спагадаць\\ Усім думкам панскім?\\ Няхай хлопцы усе\\ Збіраюцца кучай,\\ У такім хаўрусе\\ Станемся мы тучай,\\ Што дожджыку дасць −\\ У нашай злой долі\\ Дух падыме у нас,\\ Як рунь у тым полі.\\ А з той тучы, як гром\\ Сярод летняй ночы,\\ Загручыць ўсім паном\\ Загуба у вочы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-ты-спіш-мужычок]] * [[постаці/адам-гурыновіч]] * [[творы/адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]]