~~META: title = Адам Гурыновіч — Месца нячыстае &keywords = Гурыновіч, месца, нячыстае &abstract = Чытаць верш Адама Гурыновіча "Месца нячыстае" &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Месца нячыстае ====== Месца нячыстае, што і казаць,\\ Мне гэта месца знаёма.\\ Відзіш,там крыж адзінокі відаць −\\ Гэта магілка Пахома.\\ Хто ж той Пахом? Гэта ж панскі ляснік.\\ Лет таму дваццаць ці болей\\ Жыў ён у хатцы, быў чэсны старык,\\ Звідзеўся з горкай ён доляй.\\ Праўда, быў вельмі дзіўны чалавек:\\ Смутны усё, маўчалівы.\\ Слова не скажа; камунеўдамёк,\\ Мог бы падумаць − спясівы.\\ Да разгавораў ён быў не ахвоч,\\ Жыў, як пустэльнік ў пустэльні,\\ Толькі пацехі, што стройная доч,\\ Любіў жа ён яе вельмі.\\ Годы праходзяць, настала пара,\\ Кася ўжо дзеўкаю стала.\\ Толькі прыходзіць к Пахому сястра,\\ Кажа, што службу дастала\\ Касі у горадзе. Бедны Пахом!\\ Жалка з дачкой расставацца.\\ Дзеля таго дык і ёй з старыком\\ Не век векаваць жа, прызнацца.\\ Можа, гады цераз два ёй ізноў\\ Трэба вярнуцца на лета.\\ Кася не тая вярнулась дамоў:\\ Стройна, як пані адзета.\\ Касю увідзеў і кажа Пахом:\\ “Віджу, што стройныя хусты...\\ Толькі ці чэсным ідзеш ты пуцём,\\ Можа, дарогай распусты?”\\ Кася спусціла тут вочы далоў,\\ Усё адгадаць тут не трудна.\\ Але стары нават рэчы не вёў\\ I падарункі ад дочкі прыняў,\\ Нават слаўцом не забідзеў,\\ А валасы, малючыся, ён рваў,\\ Toe сам Бог толькі відзеў.\\ Кася паехала. Стары ляснік\\ Услед паглядзеў ёй угрума,\\ Смутна сівой галавою панік,\\ Думае горкую думу.\\ Часта Пахом сваю доч ўспамінаў,\\ Усё таскаваў і маліўся,\\ Дзеля таго да канца не стрымаў,\\ Ночнай парой удавіўся.\\ Месца нячыстае!\\ Усякі із нас\\ Міма з малітвай праходзіць.\\ Кажуць жа людзі: у поўнач якраз\\ Нехта тут, плачучы, блудзіць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/адам-гурыновіч]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-ты-спіш-мужычок]] * [[творы/адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]]