~~META: title = Адам Гурыновіч — Лірыка &keywords = Адам, Гурыновіч &abstract = Аналіз лірыкі Адама Гурыновіча &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Лірыка ====== У вершы [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-перш-душылі-паны|«Перш душылі паны...»]] [[постаці/адам-гурыновіч|Адам Гурыновіч]] з іроніяй гаворыць пра тыя «змены», якія адбыліся ў парэформенны перыяд, калі ў расійскай дзяржаве пачаў усталёўвацца капіталізм: Перш душылі паны,\\ Што шляхтай зваліся,\\ Цяпер «сукіны сыны»\\ За нас узяліся. Ні адны, ні другія нічога не далі, толькі «нашу працу ў свой кішэнь пакавалі». Аўтар заклікае «ўсім сабрацца кучай». Аб'яднаўшыся, яны стануць хмарай, з якой пральецца дождж — У нашай злой долі\\ Дух падыме у нас,\\ Як рунь у тым полі.\\ Як гром з гэтай хмары, «загручыць усім паном загуба ў вочы!» Верш «[[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-бор|Бор]]» рытмічнай арганізацыяй, вобразнай сістэмай блізкі да фальклору. Звяртаючыся да бору, аўтар зазначае: Мы з табой раслі\\ Уздымаліся,\\ На адной зямлі\\ Гадаваліся.\\ Мы зжылісь з табой,\\ Бор наш родненькі,\\ Як з сваёй сумой\\ Жабрак голенькі. Побач з вобразам бору ў вершы паўстае вобраз народа, у якога няма «долі — шчасценька», які жыве ў нястачы і беднасці. А на нашых людзях —\\ Усё сярмяжачкі,\\ А у іх кішанях —\\ Ні бумажачкі — піша Адам Гурыновіч. Аднак услед за гэтым выказвае спадзяванне, што «не будзе ж так векі вечныя», што некалі прыдуць «часы лепшыя!» ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/інтымная-лірыка]] * [[слоўнік/лірыка]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[слоўнік/грамадзянская-лірыка]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]]