~~META: title = Адам Гурыновіч — Каток &keywords = каток &abstract = Чытаць верш Адама Гурыновіча "Каток" &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Каток ====== Сядзіць над вадою маленькі каток,\\ Глядзіць ён на рыбкі, разінуў раток.\\ Хацеў бы дастаць іх − баіцца скакнуць,\\ Баіцца вадою ён ног абмакнуць.\\ \\ А хлопчык маленькі над кніжкай сядзіць.\\ Яе ён раскрыўшы, на вершы глядзіць.\\ I рад бы вучыцца, хацеў бы ўсё знаць —\\ Ды шкода галоўкі сваёй бедаваць.\\ \\ Ах, дарма, мой хлопчык, напрасна, дзіця, −\\ Пячоныя пташкі у рот не ляцяць.\\ Калі ты што-кольвек захочаш пазнаць,\\ То мусіш не мала над тым працаваць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-пакатаўся]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пайшоў-коўзацца-каток]] * [[постаці/адам-гурыновіч]]