~~META: title = Адам Гурыновіч — Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею &keywords = гурыновіч, бурачок, мацей &abstract = Чытаць верш Адама Гурыновіча "Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею" &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею ====== Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,\\ За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,\\ Што між братоў нашых знаходзяцца людзі\\ З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.\\ Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,\\ Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.\\ Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,\\ Няхай песнь смутная ідзе ў калейку\\ I будзіць у сэрцаў мысль аб лепшай долі,\\ Якой мы не зналі дагэтуль ніколі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-ты-спіш-мужычок]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-за-звук-ды-так-громка]] * [[постаці/адам-гурыновіч]] * [[творы/адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча]]