~~META: title = Адам Гурыновіч — Да жніва &keywords = Гурыновіч, жыта, жніво &abstract = Чытаць верш "Да жніва" Адама Гурыновіча &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Да жніва ====== — А пайду ж я, маці,\\ У поле жыта жаці!\\ Жыта зелянее,\\ Колас налівае,\\ Вецер з ніўкі вее —\\ Жнеек прызывае:\\ — Ды ўставайце, жнейкі,\\ Дзеўкі маладзенькі!\\ Ды скарэй вастрыце\\ Ржавыя сярпочкі,\\ Ды барзджэй пачніце\\ Вузенькі шнурочкі.\\ Бо пачну гуляці,\\ Ніўку калыхаці:\\ Досыць табе, ніўка,\\ У полі красавацца;\\ Пара табе, ніўка,\\ У гумно схавацца!\\ — Ціха ж, вецер, ціха!\\ Не рабі ж ты ліха, —\\ Плача ніўка, плача,\\ Гнецца каласамі,\\ Не відзіць — не бачыць\\ Жнеечак з сярпамі.\\ — Ой! і дзе ж вы, жнейкі,\\ Дзеўкі маладзенькі?\\ Вецер каласенькі\\ Хоча вытрасаці,\\ Зерняткі паўненькі\\ У зямлю пакідаці.\\ — Ціха ж, ніўка, ціха,\\ Не рабі ж нам ліха.\\ Рукі ўжо памлелі\\ Граблямі махаці,\\ Яшчэ ж не паспелі\\ Сена паграбаці.\\ Пажджы ж, ніўка, трошка.\\ Справімся нямножкі,\\ Сянцо дазбіраем\\ I дамоў пазвозім,\\ У тарпу наскладаем —\\ Тады сярпы возьмем. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>у-жніво]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-жніво]] * [[ibdc.ped>жніво]] * [[ibdc.ped>жніво-уланская]]