~~META: title = Адам Гурыновіч — Вясна &keywords = вясна &abstract = Чытаць верш Адама Гурыновіча "Вясна" &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Вясна ====== Ты ізноў да нас вярнулась,\\ Бледнай восені сястрыца!\\ Белай сукняй апранулась,\\ Ты румяна, светлаліца!\\ Ты адкуль прыйшла, мілая?\\ Дзе жыла-была далёка?\\ Мы це ждалі, дарагая,\\ Выглядалі смутным вокам.\\ Зналі мы, што ты вярнешся,\\ Край не кінеш нешчаслівы,\\ Залатым лучом пральешся\\ На палі, лугі і нівы.\\ I лучом тваім цяпленькім\\ Аджыла ізноў зямліца,\\ Зацвіў цветачак красненькі,\\ Заспявала ў лузе пціца.\\ Скора ластаўкі гняздзечкі\\ Пад страхой начнуць звіваці,\\ I бацян зляціць да рэчкі\\ Розных гадаў там шукаці.\\ Скора ў поле з песняй звонкай\\ Ратаі пайдуць араці,\\ I пад песню жаваронка\\ Прасіць стануць Божай Маці,\\ Каб жытцо было буйное,\\ Сенаваць каб пры пагодзе,\\ Каб ўрадзіла не благое\\ Усё у полі і гародзе.\\ А як збяром усё з поля −\\ У гумно ў тарпу паложым,\\ Дык памолімся ў касцёле\\ I табе ахвяру зложым. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-ты-спіш-мужычок]] * [[постаці/адам-гурыновіч]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[творы/адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча]]