~~META: title = Адам Гурыновіч — Бор &keywords = Гурыновіч, бор &abstract = Чытаць верш "Бор" Адама Гурыновіча &iftrue = nan ~~ ====== Адам Гурыновіч — Бор ====== Ох ты, бор, мой бор,\\ Бор сасновенькі!\\ Ты з каторых пор\\ Шуміш, родненькі?\\ Мы з табой раслі,\\ Уздымаліся,\\ На адной зямлі\\ Гадаваліся.\\ \\ Мы зжылісь з табой,\\ Бор наш родненькі,\\ Як з сваёй сумой\\ Жабрак голенькі.\\ А з табой у нас\\ Долі роўныя,\\ Мы з табой якраз\\ Браты родныя.\\ Ні ў нас долі нет,\\ Ні ў нас шчасценька,\\ Апастыў нам свет,\\ Зямля-матанька.\\ У другіх людзей\\ Зямля лепшая,\\ Там і жыць лягчэй,\\ Праца меншая.\\ У пяску сваім\\ Мы купаемся,\\ Не ў прымер другім\\ Прабіваемся.\\ \\ Па лясах другіх\\ Усё лепшае,\\ I ліства на іх\\ Усё страйнейшая.\\ У бары ж шумяць\\ Сосны-ёлачкі,\\ На сучках тырчаць\\ Усё іголачкі.\\ А на нашых людзях —\\ Усё сярмяжачкі,\\ А у іх кішанях —\\ Ні бумажачкі.\\ А і будзем ждаць\\ Часу добрага,\\ Ды ну ж выглядаць,\\ Што ёсць новага.\\ Ды не будзе ж так\\ Векі вечныя,\\ А прыдуць неяк\\ Часы лепшыя! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-дзякуй-табе-браце-бурачок]] * [[творы/адам-гурыновіч/творчасць-адама-гурыновіча]] * [[постаці/адам-гурыновіч]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-што-ты-спіш-мужычок]]