творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай
Гэта старая версія дакумента!
Авяр’ян Дзеружынскі — Я спяваю, ты спявай!
рай азёраў і крыніц,
Поўны цудаў, таямніц.
Нівы, звонкія лясы.
Пахнуць мёдам верасы.
Баравік сядзіць, мацак,
Не паднімеш аніяк.
А над рэчкаю ў бары
Ладзяць хату два бабры,
I гняздзечка пліска ўе –
Будуць дзетачкі ў яе.
Я спяваю, ты спявай.
Я люблю свой родны край
I ад сэрца гавару:
«Дарагая Беларусь!»
Падобныя старонкі
- святло-радзімы
- мой-край
- свой-край
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай.1755963643.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin