~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Як кураняткі сонейка адшукалі &keywords = сонца, сонейка, кураняткі, маці, вожыка, месяц, сарока, шукаць, качка, адшукаць, хмара, белабока, спаць &abstract = Казка Авяр’яна Дзеружынскага "Як кураняткі сонейка адшукалі" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Як кураняткі сонейка адшукалі ====== мара неба засланіла,\\ Сонейка тры дні няма.\\ – Маці, маці,\\ Не ўтрываць,\\ Пойдзем сонейка шукаць.\\ – А куды вы, а куды?\\ Не наклікайце бяды!\\ Дзе жыве свяціла тое –\\ Вы ж не знаеце ўсе трое.\\ – Знаем, маці, ці не знаем,\\ Але сонца пашукаем.\\ \\ Палажыла кураняткам\\ Маці ў торбачку зярняткі.\\ І ад роднага парога\\ Ў свет іх вывела дарога.\\ \\ Вось ідуць яны паволі\\ Сцежкай, што віецца ў полі,\\ Раптам каля ручайка\\ Сустракаюць куліка.\\ – Можа, знаеш,\\ Родненькі,\\ Як знайсці нам сонейка?\\ – Не, не знаю.\\ Ды сарока\\ Тут стракоча недалёка.\\ А яна заўсёды рада\\ Ўсім даваць свае парады.\\ \\ Белабока,\\ Бы чакала,\\ У той жа міг залапатала:\\ – А куды вы, кураняткі,\\ Ідзіцё адны,\\ Без маткі?\\ Дзе былі вы,\\ Дзе хадзілі,\\ Можа, часам заблудзілі?\\ – Мы ідзём па белым свеце –\\ Сонейка тры дні не свеціць.\\ Ці не можаш падказаць,\\ Дзе яго нам адшукаць?\\ – Дзе шукаць?\\ І я не знаю.\\ Запытацца, можа, ў зая?..\\ \\ Касавокі выйшаў з хаткі:\\ – Што вам трэба, кураняткі?\\ – Ці не можаш ты сказаць,\\ Дзе нам сонейка шукаць?\\ \\ – Я не ведаю,\\ Не знаю,\\ Вось у качкі запытаю:\\ – Гэй, суседка, –\\ Крыкнуў шэры, –\\ Не хавайся ты ў аеры.\\ Падкажы, дзе сонейка –\\ Ў рэчцы ці ў сасонніку?\\ \\ Качка выйшла тут з двара\\ І сказала:\\ – Кра-кра-кра,\\ Пакуль сонца не відно,\\ Я не знаю, дзе яно.\\ Можа, ў вожыка спытаць,\\ Дзе яго вам адшукаць?..\\ \\ Пад старой бярозай вожык\\ Засцілаў старанна ложак.\\ Але раптам чуе:\\ – Братка!\\ Заяц, качка, кураняткі\\ І сарока-белабока\\ Да цябе прыйшлі здалёку.\\ Ці не можаш ты сказаць,\\ Дзе нам сонца адшукаць?\\ Кажа вожык:\\ – За гарой,\\ Дзе абрыў навіс круты,\\ Вечароваю парой\\ Ходзіць месяц залаты.\\ Ён бывае ў той старонцы,\\ Дзе шукаць вам трэба сонца.\\ І сам тут жа з ложка – скок.\\ Сукаваты ўзяў кіёк\\ Ды, напяўшы капялюшык,\\ У дарогу першы рушыў.\\ А за ім услед сябры\\ Падаліся да гары.\\ \\ А вяршыня –\\ Гэта ж трэба! –\\ Узвышалася да неба.\\ Вось насустрач ім плыве\\ Месяц ясны ў сіняве.\\ \\ – Месяц, месяц светлавокі,\\ Мы прайшлі ўжо шлях далёкі.\\ Не па службе-абавязку\\ Ты зрабі нам, браце, ласку.\\ Дзе, скажы,\\ Ў якой старонцы\\ Адшукаць мы можам сонца?\\ Месяц бліснуў у адказ:\\ – Вы паспелі ў самы раз.\\ Той знаходзіць,\\ Хто шукае –\\ Сонца ў хмары спачывае...\\ \\ І сарока ўжо лапоча,\\ Вожык –\\ Той кійком грукоча,\\ Заяц б’е штосілы ў ладкі,\\ І сакочуць кураняткі.\\ Качка-крачка:\\ – Кра-кра-кра,\\ Уставаць даўно пара!..\\ \\ – Хто крычыць тут пад акном,\\ Хто грукоча тут кійком?! –\\ Запытала сонейка. –\\ Спаць хачу сягоннейка!\\ – Сонца,\\ Ты ж не абібок!\\ Мы прыйшлі к табе здалёк.\\ Вельмі просім, уставай\\ І цяпло-святло нам дай.\\ На дварэ ўжо раніца,\\ Чаго ж табе бавіцца?!\\ \\ Лена сонца адказала:\\ – Хмара чорная хавала\\ Ад усіх мяне тры дні.\\ І гайдала,\\ І люляла,\\ І казала:\\ «Спі-засні».\\ Спаць мне хочацца яшчэ.\\ Як жа сон сагнаць з вачэй?..\\ \\ Зай, пачуўшы пра бяду,\\ За вядро–\\ І па ваду.\\ Кожны ведаў, што рабіць:\\ Качка стала\\ Сонца мыць,\\ Вожык шчоткай\\ Шураваць,\\ Кураняткі –\\ Выціраць.\\ Памагала ўсім сарока,\\ Лапатала белабока.\\ \\ Выйшла сонейка з-за хмары,\\ Асвяціла скрозь абшары\\ Пушчаў цёмных і лясоў.\\ Кураняткі\\ Рады зноў.\\ \\ ...Сонца весела смяецца,\\ Выйшла курыца пагрэцца,\\ Аглянулася чубатка,\\ Бачыць –\\ Дзеткі-кураняткі\\ Бегаюць,\\ Дзяўбуць зярняткі,\\ Як нідзе\\ І не бывалі.\\ Толькі маці як пазналі,\\ То адразу закрычалі:\\ – Сонейка мы адшукалі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]] * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]]