творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-рэчка
Гэта старая версія дакумента!
Авяр’ян Дзеружынскі — Рэчка
іха булькае,
Журчыць.
Між лясоў,
Палёў шырокіх,
Несціханая,
Бяжыць.
А крынічка-
Невялічка
Поіць рэчку,
Як сястру,
Не дае ёй
Перасохнуць
У гарачую пару.
І ажыны,
І вярбіны
Зелянеюць
Па-над ёй.
Добра рэчцы-
Быстрацечцы
З вернай,
Любаю сястрой.
Падобныя старонкі
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-пачатак
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-жыла-была-рака
- анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-шарпілаўка-цячэ-ў-жыц
- якуб-колас/якуб-колас-каля-рэчкі
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рэчка-рэчанька-мая
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-рэчка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1