Авяр’ян Дзеружынскі — Рэчка

іха булькае,
Журчыць.
Між лясоў,
Палёў шырокіх,
Несціханая,
Бяжыць.

А крынічка-
Невялічка
Поіць рэчку,
Як сястру,
Не дае ёй
Перасохнуць
У гарачую пару.

І ажыны,
І вярбіны
Зелянеюць
Па-над ёй.
Добра рэчцы-
Быстрацечцы
З вернай,
Любаю сястрой.

Падобныя старонкі