Авяр’ян Дзеружынскі — Рэха

– Татка, дзе ты, татка?!

Рэха кажа:
– А-а-тка!

Разгубіўся хлопчык
і гукае:
– Мама!

Рэха паўтарае:
– Ама, ама, ама!

Горка плача хлопчык
і крычыць:
– Ратуйце!

Рэха нібы
дражніць:
– Туйце, туйце, туйце!

Чуе раптам хлопчык:
– Гэй, агу, Ігнатка!

І панесла рэха:
– Татка, татка, татка!

Падобныя старонкі