ы ў гэтым цудоўным куточку,
Дзе рэчкі, крыніцы
Бруяцца з зямліцы
І спеюць ігрушы ў садочку.
Радзіма, Радзіма,
Мяне ты вадзіла
Па ўзгорках лясістых і пожнях,
Тут з кветкай, травінкай,
Націнкай, былінкай
Часінамі гутарыў з кожнай.
Радзіма, Радзіма,
Як з маці адзінай,
З табой я спакойны, багаты
І сніць буду вечна
Крыніцы і рэчкі,
Садочак зялёны ля хаты.