~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Птушыныя напевы &keywords = жыў-жыў, цінь-цінь, чуфыш-чуфыш, ціві-ціві &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Птушыныя напевы" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Птушыныя напевы ====== ясну вызваньвалі\\ Сінічкі,\\ Жыў-жыў, жыў-жыў,\\ Жыў-жыў, жыў-жыў\\ Пеў верабейка\\ Невялічкі.\\ \\ Чуфыш-чуфыш,\\ Чуфыш-чуфыш –\\ Глушэц прысеў\\ На такавішча,\\ Ціві-ціві,\\ Ціві-ціві –\\ Бадзёра шпак вясёлы\\ Свішча.\\ \\ Тра-ту, тра-ту,\\ Тра-ту, тра-ту –\\ Пяе пярэсты дзяцел\\ Звонка.\\ Званочкам\\ Срэбраным звініць\\ У небе\\ Песня жаваронка.\\ \\ Усім\\ Так радасна вясной,\\ Калі прырода\\ Ажывае,\\ У кожнага\\ Ёсць голас свой,\\ Нават сама зямля\\ Спявае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сінічкі]] * [[ibdc.ped>песня-птушкі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-птушыная-мова]] * [[ibdc.ped>уладар-начной-пушчы]] * [[ibdc.ped>у-вясеннім-небе]]