творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-прамяніся-ярчэй-і-яр
Гэта старая версія дакумента!
Авяр’ян Дзеружынскі — Прамяніся ярчэй і ярчэй
аша простае, шчырае слова –
Беларуская мова.
Нізавошта не скажаш ніколі,
Лепш не выкажаш радасці, болю
У адзіным, адным толькі слове,
Як на мове сваёй, роднай мове.
Тут і плёскат блакітных азёраў,
Тут і гоман адвечнага бору,
Спеў салоўкі, куванне зязюлі,
Голас сэрца любімай матулі.
А ці будзеш так сам сумаваць,
Ці вясёлую песню спяваць,
А ці рэха будзіць у дуброве,
Як на мове сваёй, роднай мове?
Прамяніся ж ярчэй і ярчэй
Ды звіні ўсё званчэй і званчэй,
Наша простае, шчырае слова –
Беларуская мова.
Падобныя старонкі
- літаратурная-мова
- мова-мастацкай-літаратуры
- няўласна-простая-мова
- вершаваная-мова
- аўтарская-мова
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-прамяніся-ярчэй-і-яр.1755859482.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1