~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Прамяніся ярчэй і ярчэй &keywords = мове, званчэй, ярчэй, мова, прамяніся, беларуская, роднай, слова, простае, звіні, шчырае &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Прамяніся ярчэй і ярчэй" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Прамяніся ярчэй і ярчэй ====== аша простае, шчырае слова –\\ Беларуская мова.\\ Нізавошта не скажаш ніколі,\\ Лепш не выкажаш радасці, болю\\ У адзіным, адным толькі слове,\\ Як на мове сваёй, роднай мове.\\ Тут і плёскат блакітных азёраў,\\ Тут і гоман адвечнага бору,\\ Спеў салоўкі, куванне зязюлі,\\ Голас сэрца любімай матулі.\\ А ці будзеш так сам сумаваць,\\ Ці вясёлую песню спяваць,\\ А ці рэха будзіць у дуброве,\\ Як на мове сваёй, роднай мове?\\ Прамяніся ж ярчэй і ярчэй\\ Ды звіні ўсё званчэй і званчэй,\\ Наша простае, шчырае слова –\\ Беларуская мова. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/літаратурная-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]] * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]] * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]]