~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Памочніца &keywords = сяргей, абібока, двоек &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Памочніца" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Памочніца ====== акаралі\\ Мама, тата,\\ Ушчувалі абібока –\\ Не вучыў амаль урокаў.\\ Двоек стала болей\\ З часам,\\ Трэба ж –\\ Горшы вучань класа.\\ \\ У сяброў яго\\ Турбота –\\ Адстае Сяргей\\ Паўгода.\\ I сябры загаварылі: –\\ Так не можа больш\\ Цягнуцца, –\\ Аднадушна ўсе рашылі\\ Да памочніцы\\ Звярнуцца.\\ \\ Здагадайцеся,\\ Хто гэта? –\\ Школьная\\ Насценгазета.\\ Прапісала\\ Абібока –\\ Стаў хлапчук\\ Вучыць урокі\\ I не мае болей\\ Двоек.\\ Во як! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-балбатуха-міла]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-азбука-птушак]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-беларуская-бульба]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-васілёк]]