~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Наш беларускі ручнік &keywords = ручнік, глядзіш, беларускі &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Наш беларускі ручнік" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Наш беларускі ручнік ====== асільком, пралескай вышываны,\\ Хвалямі блакітнымі азёр.\\ \\ Наш ручнік, як золата, свяціцца,\\ Кветкамі вясновымі цвіце\\ І ў прасторных хатах, у святліцах\\ На вяселлі радуе гасцей.\\ \\ Быццам веюць ветрыкам дубровы\\ І прыемнай свежасцю сады,\\ І пад лёгкі шолах ручніковы\\ Песні, пацалункі маладых.\\ \\ Зіхаціць ручнік наш саматканы,\\ Родны беларускі наш узор,\\ І глядзіш, глядзіш зачараваны –\\ На дзівосны, казачны ўбор. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>ручнік-у-вясельных-абрадах]] * [[ibdc.ped>повязь-часоў-беларускі-ручнік]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-расшытае-крыжыкамі]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-ручнікі]] * [[ibdc.ped>беларускі-ручнік]]