зляпіў я чарапаху,
Мама войкнула са страху.
– Ну й страшны ж – гэты звер,
хоць вачам сваім не вер!
Лапы – кошкі, хвост – ільва,
кракадзіла – галава,
а фігура – бегемота…
Зноў бяруся за работу;
Пераробім чарапаху –
хай не будзе маме страху!