~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Майстар &keywords = чарапаху, мама, страх &abstract = Верш Авяр’яна Дзеружынскага "Майстар" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Майстар ====== зляпіў я чарапаху,\\ Мама войкнула са страху.\\ – Ну й страшны ж – гэты звер,\\ хоць вачам сваім не вер!\\ Лапы – кошкі, хвост – ільва,\\ кракадзіла – галава,\\ а фігура – бегемота…\\ Зноў бяруся за работу;\\ Пераробім чарапаху –\\ хай не будзе маме страху! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-жабкі-і-чарапаха]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-падарожніцай]]