Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-лянота-і-праца

Гэта старая версія дакумента!


Авяр’ян Дзеружынскі — Лянота і Праца

Працай:
– Са мною ты не хочаш знацца,
усё турбуешся,
спяшаеш,
чаго? Сама падчас
не знаеш.
– Рабіць што-небудзь
мне ахвота.
– Нашто? –
здзівілася Лянота. –
Нашто так сілы,
час губіць?
І без работы
можна жыць.
– Не, я нязгодная
з табой!
Ідзём, пакуль
шляхі вадой
не заліла зусім
паводка.
Як бачыш,
цёплая пагодка!
Паводка разальецца,
пойдзе,
да вёскі
выйсця мы не знойдзем.

2

– А што рабіць мне
ў вёсцы той?
Я пасяджу лепш
над ракой,
прыемна мне
на сонцы грэцца.
– Ты з глузду з’ехала,
здаецца,
дарэмна мне з табой
спрачацца,
да вёскі буду
дабірацца…
І Праца
ў вёску завітала,
галінкі ў садзе
абразала,
насенне ў свірне
ачышчала…
Зямлю ўсю
сонца сагравала
той дружнай,
ранняю вясной,
пагоркі
ўкрыліся травой.
А рэчка
выйшла з берагоў,
пайшла, пабегла
да лясоў,
ракоча, пеніцца,
бы мора.

3

«Цяпер Ляноце,
мусіць, гора», –
і Праца хутка
ў лодку села,
адолела паводку
смела,
на бераг выскачыла,
стала –
Лянота мёртвая
ляжала.
Памерла з голаду Лянота –
яна цуралася
работы.

Падобныя старонкі

  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-адкуль-з-явіліся-рам
  • артур-вольскі/артур-вольскі-сталяры
  • праца-тваіх-рук
  • на-заводзе
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-лянота-і-праца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki