~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Лянота і Праца &keywords = лянота, паводка, работа, вёскі, праца &abstract = Верш Авяр’яна Дзеружынскага "Лянота і Праца" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Лянота і Праца ====== Працай:\\ – Са мною ты не хочаш знацца,\\ усё турбуешся,\\ спяшаеш,\\ чаго? Сама падчас\\ не знаеш.\\ – Рабіць што-небудзь\\ мне ахвота.\\ – Нашто? –\\ здзівілася Лянота. –\\ Нашто так сілы,\\ час губіць?\\ І без работы\\ можна жыць.\\ – Не, я нязгодная\\ з табой!\\ Ідзём, пакуль\\ шляхі вадой\\ не заліла зусім\\ паводка.\\ Як бачыш,\\ цёплая пагодка!\\ Паводка разальецца,\\ пойдзе,\\ да вёскі\\ выйсця мы не знойдзем.\\ **2** – А што рабіць мне\\ ў вёсцы той?\\ Я пасяджу лепш\\ над ракой,\\ прыемна мне\\ на сонцы грэцца.\\ – Ты з глузду з’ехала,\\ здаецца,\\ дарэмна мне з табой\\ спрачацца,\\ да вёскі буду\\ дабірацца…\\ І Праца\\ ў вёску завітала,\\ галінкі ў садзе\\ абразала,\\ насенне ў свірне\\ ачышчала…\\ Зямлю ўсю\\ сонца сагравала\\ той дружнай,\\ ранняю вясной,\\ пагоркі\\ ўкрыліся травой.\\ А рэчка\\ выйшла з берагоў,\\ пайшла, пабегла\\ да лясоў,\\ ракоча, пеніцца,\\ бы мора.\\ **3** «Цяпер Ляноце,\\ мусіць, гора», –\\ і Праца хутка\\ ў лодку села,\\ адолела паводку\\ смела,\\ на бераг выскачыла,\\ стала –\\ Лянота мёртвая\\ ляжала.\\ Памерла з голаду Лянота –\\ яна цуралася\\ работы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-адкуль-з-явіліся-рам]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-сталяры]] * [[ibdc.ped>праца-тваіх-рук]] * [[ibdc.ped>на-заводзе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе]]