~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Летняя раніца &keywords = летняя, раніца &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Летняя раніца" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Летняя раніца ====== етняя раніца\\ Пахне расой.\\ Летняя раніца\\ Спрытна ўвіхаецца\\ На сенакосе з касой\\ \\ Летняя раніца\\ Распачынаецца\\ Шумам і гулам\\ Машын.\\ Летняя раніца\\ З вудаю бавіцца\\ На берагах азярын.\\ \\ Летняя раніца\\ Як затуманіцца –\\ Спаць не дае грыбнікам.\\ Летняя раніца\\ Ветла ўсміхаецца\\ Людзям,\\ Іх рупным рукам. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]] * [[ibdc.ped>вясновая-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[ibdc.ped>раніцою]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною]]