~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Крынічка партызанская &keywords = крынічка, партызанская &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Крынічка партызанская" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Крынічка партызанская ====== ывой вады,\\ Прайшлі тут\\ Незабыўныя\\ Суровыя гады...\\ \\ Паўзлі, як змеі, ворагі\\ I лезлі\\ Напралом,\\ Дыміўся\\ Лес падпалены,\\ Замшэлы буралом.\\ \\ Крынічка партызанская\\ Цякла з глыбінь\\ Зямлі,\\ Спыніць\\ Патокі бурныя\\ Фашысты не змаглі.\\ \\ І сілу неадольную\\ Ніхто\\ Не мог скарыць,\\ Крынічка партызанская\\ Бяжыць,\\ Пяе, журчыць! \\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-аб-чым-пяе-крынічка]] * [[ibdc.ped>крынічка]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-крынічка]] * [[ibdc.ped>на-беразе-лясной-крынічкі]] * [[ibdc.ped>голас-крынічкі]]