Авяр’ян Дзеружынскі — Краўчыха

оўга світку вераб’ю
шыла вераб’іха.

Сіняй ніткай – рукавы,
а каўнер – зялёнай.
Анідзе вакол няма
гэткага фасону.

З аксаміту паясок,
барвай вышываны.
– Во, казала, – апрану
вераб’я як пана!

На прымерку прыляцеў
верабей у сені.
Кажа: – Світка так сабе.
Толькі ж дзе кішэні?

І чырыкнуў злосна ён:
– А яшчэ майстрыха!..
Ажно стрэльнула крылом
злосна вераб’іха:

– Я за век свой не адну,
шмат пашыла світак.
На кішэні ж на твае
не хапіла нітак!

Падобныя старонкі