~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Краўчыха &keywords = вераб’іха, кішэні, верабей &abstract = Верш Авяр’яна Дзеружынскага "Краўчыха" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Краўчыха ====== оўга світку вераб’ю\\ шыла вераб’іха.\\ \\ Сіняй ніткай – рукавы,\\ а каўнер – зялёнай.\\ Анідзе вакол няма\\ гэткага фасону.\\ \\ З аксаміту паясок,\\ барвай вышываны.\\ – Во, казала, – апрану\\ вераб’я як пана!\\ \\ На прымерку прыляцеў\\ верабей у сені.\\ Кажа: – Світка так сабе.\\ Толькі ж дзе кішэні?\\ \\ І чырыкнуў злосна ён:\\ – А яшчэ майстрыха!..\\ Ажно стрэльнула крылом\\ злосна вераб’іха:\\ \\ – Я за век свой не адну,\\ шмат пашыла світак.\\ На кішэні ж на твае\\ не хапіла нітак! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]]