~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Добрае сэрца &keywords = птушанятак, дзетак, пліска, гняздо, хлапчук &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Добрае сэрца" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Добрае сэрца ====== ад рэчкай –\\ З берага\\ Ўпала гняздзечка\\ Ад плыні глыбокае\\ Блізка.\\ Няшчасце вялікае\\ Ў пліскі –\\ Загінуць\\ Яе дзіцяняткі –\\ Маленькія плісяняткі.\\ \\ Па беразе крочыў\\ Хлапчынка.\\ Пачуў ён\\ Той самай хвілінкай,\\ Калі захацеў\\ Парыбачыць,\\ Што хтосьці\\ Ціліўкае-плача.\\ Тады аглянуўся\\ I ўбачыў – бяда,\\ Трох птушанятак\\ Затопіць вада.\\ \\ Ляжалі яны\\ I не зналі,\\ Што поблізу\\ Плешчуцца хвалі,\\ А побач гняздо –\\ Іх калыска ...\\ Тут лётала\\ Бедная пліска.\\ \\ Да дзетак наблізіцца,\\ Сядзе,\\ Самота\\ Ў птушыным паглядзе,\\ У вочках\\ Такая трывога.\\ \\ «Тут трэба\\ Мая дапамога», –\\ Падумаў хлапчук\\ I ў момант які\\ Прыладзіў гняздо\\ На грудку́, ля ракі,\\ \\ Затым\\ У птушыную хатку\\ Прынёс\\ Трох малых птушанятак.\\ I пліска\\ Заўважыла гэта.\\ Яна прыляцела\\ Да дзетак.\\ \\ Хлапчук\\ Рыбку вудзіў\\ I клаў у вядзерца.\\ Ён меў\\ Вельмі добрае\\ Сэрца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-беларуская-бульба]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-балбатуха-міла]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-васілёк]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-азбука-птушак]]