~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Вясновы лес &keywords = вылазіць &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Вясновы лес" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Вясновы лес ====== ні хмурынкі нідзе.\\ Золак гарыць...\\ Над старонкай лясною\\ Новы займаецца дзень.\\ \\ Ціха вылазіць\\ З набраклай пупышкі\\ Першы нясмелы лісток.\\ Траўкай шуршаць\\ Пад бярозаю мышкі,\\ А на бярозе\\ Вавёркі\\ П’юць сок.\\ \\ Выбегла з норкі\\ Хітрая ліска.\\ Зайкін абнюхала след.\\ Водзіць вяртуха\\ Танкляваю пыскай,\\ Марыць пра смачны абед.\\ \\ Бусел гняздо\\ На старым дубе ладзідь.\\ Тупае чапля,\\ Ідзе ў сітнякі.\\ На астравок\\ Асцярожна вылазіць\\ Чуткі бабёр\\ З каламутнай ракі.\\ \\ Лес надзявае\\ Ўбор свой вясновы\\ Пасля\\ Зімовага сну.\\ А шчабятушкі,\\ Мілыя птушкі,\\ Песнямі\\ Славяць вясну. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-азбука-птушак]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-беларуская-бульба]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-васілёк]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-балбатуха-міла]]