Авяр’ян Дзеружынскі — Вось які ў нас парсючок

блавухі, хвост – кручок,
Маленькія вочы.
– Рох-рох-рох, рох-рох-рох, –
Мусіць, есці хоча?

Я нарву парсючку
Сакавітай траўкі,
Лебяды, крапівы,
Зялёнай мураўкі.
Накрышу, накармлю
Парсючка я ўволю,
Каб ня рохкаў дарма
Парсючок мой болей.

Вось пад’еў парсючок,
Паваліўся на бачок:
– Рох-рох-рох, – заплюшчыў вочы,
Спаць, напэўна, вельмі хоча.
– Засні на хвілінку,
Пачухаю спінку.

Падобныя старонкі