~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Васілёк &keywords = часцінка, васілёк, стаіць &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Васілёк" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Васілёк ====== жыта,\\ Як зорачка-знічка\\ Здалёк,\\ Што ўпала\\ Іскрынкай\\ З блакіту,\\ Палеткаў краса –\\ Васілёк.\\ \\ Калі расцвітае\\ Цуд гэты,\\ На полі\\ Яшчэ гарачэй,\\ Буяе,\\ Квітнеецца лета\\ I фарбы прыроды –\\ Ярчэй.\\ \\ Стаіць,\\ Паглядае з пагорка,\\ Як зорка\\ Аднекуль здалёк,\\ Часцінка\\ Любімай старонкі,\\ Часцінка зямлі –\\ Васілёк. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-балбатуха-міла]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-азбука-птушак]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-прамяніся-ярчэй-і-яр]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-беларуская-бульба]]