Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-балбатуха-міла

Гэта старая версія дакумента!


Авяр’ян Дзеружынскі — Балбатуха Міла

ы, Зіна,
Пераказ зрабіла?
Зрабіла ўжо?
Я так і знала,
А я яшчэ
Не пачынала.
Лапоча зноў у трубку
Міла:
– Задачы, Оля,
Ты рашыла?
Хвалю цябе.
А я ўсё спала,
Нядаўна з ложка толькі
Устала.
– Алё-алё, –
Балбоча Міла, –
Урокі, Аня,
Ты вучыла?
Мыць посуд
Маме памагаеш?
Калі ты толькі паспяваеш?!
I гэтак
Лапатуха Міла
Усіх сябровак
Абзваніла,
Вячэру смачную
Паела,
За стол
Рабіць урокі села.
I адзін раз
Не прачытала –
Пераказ
Убок адклала.
Узялася
За задачу –
Напаткала
Зноў няўдача:
«Адыманне
I складанне
Адкладу я лепш
Да рання».
Ранкам,
Як устала з ложка,
Паглядзела ў кнігі
Трошкі,
З’ела з кавай
Дзве аладкі
I пабегла
На заняткі.
Што было
На тых занятках,
Потым зналі
Мамка й татка –
Балбатуха
Наша Міла
Аж тры двойкі
Адхапіла.

Падобныя старонкі

  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-беларуская-бульба
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-васілёк
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-прамяніся-ярчэй-і-яр
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-азбука-птушак
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-балбатуха-міла.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki