~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Балбатуха Міла &keywords = міла, ложка, урокі, устала, пераказ, зрабіла &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Балбатуха Міла" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Балбатуха Міла ====== ы, Зіна,\\ Пераказ зрабіла?\\ Зрабіла ўжо?\\ Я так і знала,\\ А я яшчэ\\ Не пачынала.\\ Лапоча зноў у трубку\\ Міла:\\ – Задачы, Оля,\\ Ты рашыла?\\ Хвалю цябе.\\ А я ўсё спала,\\ Нядаўна з ложка толькі\\ Устала.\\ – Алё-алё, –\\ Балбоча Міла, –\\ Урокі, Аня,\\ Ты вучыла?\\ Мыць посуд\\ Маме памагаеш?\\ Калі ты толькі паспяваеш?!\\ I гэтак\\ Лапатуха Міла\\ Усіх сябровак\\ Абзваніла,\\ Вячэру смачную\\ Паела,\\ За стол\\ Рабіць урокі села.\\ I адзін раз\\ Не прачытала –\\ Пераказ\\ Убок адклала.\\ Узялася\\ За задачу –\\ Напаткала\\ Зноў няўдача:\\ «Адыманне\\ I складанне\\ Адкладу я лепш\\ Да рання».\\ Ранкам,\\ Як устала з ложка,\\ Паглядзела ў кнігі\\ Трошкі,\\ З’ела з кавай\\ Дзве аладкі\\ I пабегла\\ На заняткі.\\ Што было\\ На тых занятках,\\ Потым зналі\\ Мамка й татка –\\ Балбатуха\\ Наша Міла\\ Аж тры двойкі\\ Адхапіла. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-беларуская-бульба]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-васілёк]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-прамяніся-ярчэй-і-яр]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-азбука-птушак]]