творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-бабулі
Гэта старая версія дакумента!
Авяр’ян Дзеружынскі — Бабулі
е крычыць яна дарма,
Ласкаю прывеціць.
Звяжа цёплыя пальчаткі
Мне пад Новы год,
А калі спячэ аладкі –
Скачуць самі ў рот!
– А мая бабуля казкі
Любіць
Баіць-гаварыць,
Цэлы вечар
Будзеш слухаць,
Сон не здолее змарыць:
То ў дрымучы бор
Заглянеш,
Дзе жыве
Стары мядзведзь,
То ваўчыху напаткаеш –
Уцячэш ледзь-ледзь…
Безліч казак бабка знае,
Іх заўжды ахвотна бае.
I таму
Шануюць дзеці
Сваіх бабак нездарма,
Бо для іх
Нікога ў свеце
Ласкакейшага няма.
Падобныя старонкі
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-азбука-птушак
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-балбатуха-міла
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-беларуская-бульба
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-васілёк
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-бабулі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1