~~META: title = Авяр’ян Дзеружынскі — Азбука птушак &keywords = ястраб, агар, драч, цецярук, чомга, птах, рабчык, ранкам, салоўка, вячэру, ластаўка, вечар &abstract = Чытаць верш Авяр’яна Дзеружынскага "Азбука птушак" &iftrue = nan ~~ ====== Авяр’ян Дзеружынскі — Азбука птушак ====== юбых змалку\\ Весялушак.\\ \\ \\ **Арол**\\ \\ Арол\\ Адолеў\\ Буры сілу,\\ Ляцеў Асілак\\ Быстракрылы.\\ \\ Акінуў позіркам\\ Прасторы,\\ Агледзеў\\ Лес наўкольны,\\ Горы.\\ \\ I на гняздо,\\ На дуб высокі\\ Цар птушак\\ Прыляцеў Здалёку.\\ \\ **Бусел**\\ \\ Бусел,\\ Буська,\\ Бацянок,\\ Белы-белы\\ Кафтанок.\\ Басаногі ён,\\ Без ботаў,\\ Ходзіць,\\ Бродзіць\\ Па балотах.\\ \\ Жабкі\\ Бусліка\\ Баяцца:\\ У чарот\\ Бягуць хавацца.\\ \\ **Варона**\\ \\ Вараняці\\ Птушку-матку\\ Кліча, кліча\\ ў сваю хатку.\\ Вечарэе,\\ Вецер зябкі,\\ Птах галодны,\\ Зябнуць лапкі.\\ \\ А варона ўсё\\ Вароніць –\\ Дзіцяняці\\ Не пакорміць.\\ Вечарам,\\ Нарэшце,\\ Матка\\ Успомніла\\ Пра варанятка...\\ \\ Накарміла,\\ Спаць паклала,\\ Калыханку\\ Варкавала.\\ \\ **Гуска**\\ \\ – Дзе была ты,\\ Гуска?\\ – На балоце\\ Грузкім,\\ Там хадзіла я,\\ Гуляла,\\ Траўку\\ Гэткую шчыпала,\\ Нашую,\\ Гусіную,\\ З мяккай\\ Сэрцавінаю.\\ \\ **Драч**\\ \\ Горла\\ Драў\\ На лузе\\ Драч:\\ Драчанят няма,\\ Хоць плач...\\ \\ Драчанятак\\ Драч чакаў,\\ Доўга-доўга\\ Іх гукаў.\\ \\ Драчаняткі,\\ Як пачулі,\\ I прыбеглі\\ Да татулі.\\ \\ **Елавік-крыжадзюб**\\ \\ Шышку крыжадзюб\\ Дзяўбаў,\\ Зерні\\ Елкі\\ Даставаў.\\ \\ Зерні\\ Елавік\\ Дастаў\\ Сваёй моцнай\\ Дзюбкай,\\ Ежу\\ Дзеткам раздаваў:\\ – Ешце,\\ Крыжадзюбкі!..\\ \\ **Журавель**\\ \\ Журавель,\\ Жураўка,\\ Жораў\\ Мае ціхі,\\ Добры нораў.\\ На балотах\\ Жураўліных\\ Ён збірае\\ Журавіны...\\ \\ У трубу –\\ Жаленку –\\ Трубіць,\\ Танцаваць\\ Жураўка любіць.\\ Жураўліха\\ З ім ласкава,\\ Скача\\ Жыва,\\ Скача\\ Жвава.\\ \\ **Заранка**\\ \\ Яшчэ свеціць\\ Зорка,\\ Зараніца\\ Ранкам,\\ А пяе ўжо\\ Звонка\\ Ранняя\\ Заранка.\\ \\ I чуваць\\ Выразна\\ Срэбны\\ Звон-званок,\\ Быццам\\ Звоняць\\ Нівы,\\ Травы,\\ Гай-лясок.\\ \\ **Івалга**\\ \\ Ілі-цілі,\\ Ілі-цілі, –\\ Івалга\\ Пяе над рэчкай.\\ Лес шуміць\\ Лісцём вясновым\\ I ўкрывае\\ Ім гняздзечка.\\ \\ **Каня**\\ \\ Каня\\ Канькае,\\ Кігіча:\\ – Кігі,\\ Кігі,–\\ Дожджык\\ Кліча,–\\ Кігі,\\ Кігі,–\\ Хоча піць...\\ \\ Над азёрамі ляціць,\\ Ловіць\\ Кропелькі-дажджынкі,\\ Як празрыстыя расінкі.\\ I ўсё\\ Кружыць,\\ I ўсё\\ Кружыць,\\ Канькае,\\ Кігіча,\\ Тужыць.\\ \\ **Ластаўка**\\ \\ Золак\\ Ледзь-ледзь\\ Дрэў вяршыні\\ Кранае,\\ Ластаўка –\\ Ласкаўка\\ Лугам\\ Лятае.\\ Ранкам\\ I днём\\ Напявае,\\ Шчабеча\\ I заціхае\\ Ў хацінцы\\ Пад вечар.\\ \\ **Мухалоўка**\\ \\ Мухалоўка\\ Мух лавіла,\\ Мохам,\\ Мурагом\\ Хадзіла,\\ Трохі\\ Прытамілася,\\ Хвілю\\ Прыпынілася...\\ \\ Села,\\ Пасядзела,\\ Хутка паляцела\\ У ціхі гай,\\ Дзе траўка,\\ Мяккая\\ Мураўка,\\ Многа-многа\\ Мушак\\ I сябровак-птушак.\\ \\ **Нырок-свірок**\\ \\ На возеры\\ Нырок\\ Нырае,\\ Нічога ён\\ Не заўважае.\\ Наважыўся\\ На бераг плыць,\\ А тут як тут\\ Ліса бяжыць...\\ \\ Нырок-свірок\\ Перапужаўся,\\ Нырнуў –\\ I ў хвалях ён\\ Схаваўся.\\ \\ **Ох, прыгожы качар!**\\ \\ Агар,\\ Агар –\\ Тундровы птах,\\ Ох, і прыгожы\\ Качар ён!\\ Між купін,\\ Ля ракі ў кустах\\ Расце,\\ Гадуецца здавён.\\ \\ Парушыць цішу\\ Звер –\\ Спалох,\\ Трывожны, часты\\ Сэрца ўдар,\\ Самотны крык:\\ – Ог, ог,\\ Ох, ох!.. –\\ У мох хаваецца\\ Агар.\\ \\ **Пугач**\\ \\ Пустальгу\\ Пугач\\ Пужаў,\\ Пускаў ёй\\ Пыл у вочы.\\ \\ Ён\\ Птушцы\\ Толькі\\ Пагражаў,\\ Сам нішчыў\\ Мышак ноччу.\\ \\ **Рабчык**\\ \\ Золак ззяў,\\ Было ранютка.\\ Рабчык бег\\ Па лесе хутка, –\\ Захварэла\\ Рабка –\\ Рабак-дзетак\\ Матка.\\ \\ Рабчык\\ Дзятліка спаткаў,\\ Пра бяду сваю сказаў:\\ Доктар,\\ Рабцы\\ Рады дай.\\ Не бядуй,\\ Мой родны, знай,\\ Вазьмі лекі –\\ Ёсць якраз –\\ Рабка вылечыцца ўраз.\\ \\ **Салоўка**\\ \\ Свішча\\ Салоўка\\ Майскаю ночкай,\\ Ранкам і днём\\ Спявае,\\ Слых\\ Салаўіхі\\ У веснім садочку\\ Песціць,\\ Суцешна ласкае.\\ **\\ Турухтан**\\ \\ Турухтан – кулік\\ Такуе,\\ Як палянку\\ Аблюбуе,\\ Тут і ладзіць\\ Такавішча,\\ Ток –\\ Вясновае ігрышча.\\ \\ Турухтан –\\ Туп, Туп, –\\ Тупоча,\\ Запрасіць\\ На танцы хоча\\ Прыгажуню\\ Турухтанку,\\ Што выходзіць\\ На палянку.\\ \\ **Удод**\\ \\ Удод\\ Убор\\ Расквеціў свой\\ У колер белы,\\ У ружовы,\\ Угледзеў раз,\\ Упадабаў\\ На ўсё жыццё\\ Лясок сасновы.\\ \\ Яго жытло тут,\\ У дупле,\\ Магутнай\\ Стогадовай хвоі,\\ Укрыцца можна\\ Заўсягды\\ I жыць паціху,\\ У спакоі.\\ **Фіфі**\\ \\ – Фіфі,\\ Фіфі,\\ Фіфі, –\\ Ля рэчкі\\ Пеў птах\\ Бялява-шэры, –\\ Я ў весні час\\ Тут звіў гняздзечка,\\ Не трэба\\ Лепш кватэры.\\ \\ **Хрустан**\\ \\ Хрустан –\\ Харошы\\ Сем’янін,\\ Жыць добра\\ Самцы-птушцы з ім.\\ \\ Сам ён\\ Хатку\\ Хутка робіць\\ Сам ён\\ Хрустанят выводзіць.\\ \\ **Цецярук**\\ \\ Цецярук\\ Цецярука\\ Цешыць\\ Сябра-дзівака:\\ – Я цябе\\ З тваёй\\ Цяцерай\\ Запрашаю\\ На вячэру.\\ \\ Вечар\\ Цёмны\\ Ноч прыводзіць,\\ Цецярук жа\\ Не прыходзіць,\\ Не заве\\ На вячэру\\ I ні сябра,\\ Ні цяцеру.\\ \\ **Чомга**\\ \\ Чуйная\\ Чомга\\ Чула\\ Подых вясны,\\ З выраю\\ Прыляцела\\ У край свой\\ Азёрны, лясны.\\ \\ З пругкіх\\ Чаротаў\\ Чомга\\ Домік-гняздо спляла,\\ Ён, нібы\\ Човен,\\ гайдаўся,\\ Возерам\\ Птушка плыла.\\ \\ **Шыпун-лебедзь**\\ \\ Шыпун\\ Плыве,\\ Шыпун\\ Шыпіць,\\ Рака\\ Шырокая\\ Шуміць.\\ \\ Плывуць\\ За лебедзем\\ Крылатым\\ Яго малыя\\ Шыпуняты.\\ \\ **Эму**\\ \\ Эму – страус\\ Эх, вялізны,\\ Эх, і быстры,\\ Як алень,\\ Прабягае\\ Многа-многа\\ Кіламетраў\\ Кожны дзень.\\ \\ Эму ведаюць\\ I дзеці –\\ Пісьманосец\\ Добры ён,\\ Эму\\ У вёсках афрыканскіх\\ Свой,\\ Любімы паштальён.\\ \\ **Юрок**\\ \\ Юрок вясною\\ Гаманлівы,\\ Рухавы,\\ Спрытны і\\ Юрлівы.\\ \\ – Юць,\\ Юць,\\ Юць,\\ Юць!.. –\\ Чуваць з сасонкі\\ Яго вясёлы\\ Голас звонкі.\\ \\ **Ястраб**\\ \\ Сонечны дзень\\ Ясны-ясны,\\ Робіць кругі\\ У небе\\ Ястраб.\\ \\ Яркае сонца\\ Палае,\\ Ястраб\\ Здабычы шукае…\\ Мерае\\ Неба абшары,\\ Кружыць,\\ Знікае пад хмары. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]]