~~META: title = Іронія &keywords = іронія &abstract = Што такое іронія? Выкарыстанне іроніі ў вуснай народнай творчасці і мастацкай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Іронія ====== Іронія (ад грэч. eironeia — прытворства, насмешка) — прыхаваная насмешка, якая выступае за знешняй пачцівасцю выказвання. Так, у адной народнай [[слоўнік/вясельныя-песні|вясельнай песні]] маці маладой ад імя зяця іранічна гаворыць: Я ж тваю дачушку шанаваць буду:\\ То прутом, то кнутом,\\ То дубінай, то лутом,\\ То качалачкай,\\ Буду называць усё каханачкай. \\ У вядомай песні «Чаму ж мне не пець?» іранічна апавядаецца пра «парадачак» у хаце, у якой «павучок на сценцы кросенцы снуець... парсючок пад лаўкаю бульбачку грызець... дзіцё ў калысачцы, як бычок, равець».\\ Выкарыстоўваецца іронія ў многіх жанрах вуснай народнай творчасці — [[слоўнік/прыказка|прыказках]] і прымаўках, загадках, [[слоўнік/анекдот|анекдотах]], устойлівых вобразных параўнаннях, прыгаворах і інш. (На чужой старане і рак рыба. Ці то свінні елі, ці шляхта папасвалася. Багаты як пагарэлец. Весела як рыбцы на кручку. Прыйшоўся як вол да карэты).\\ Што да мастацкай літаратуры, то іронія вызначае мастацкую своеасаблівасць многіх сатырычных твораў — сатырычных вершаў, [[слоўнік/эпіграма|эпіграм]], [[слоўнік/эпітафія|эпітафій]], пародый, баек і інш. Вось прыклад іронія ў байцы [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]] [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў|«Махальнік Іваноў»]]: А ваенком дык Іванова нават пахваліў :\\ — Ты,— кажа,— Іваноў, сапраўдны падхалім. \\ Надзвычай яскрава выяўленчая роля іроніі увасобілася ў рэвалюцыйным вершы [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч|Цёткі]] [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-хрэст-на-свабоду|«Хрэст на свабоду»]]. Шматразовы іранічны паўтор «Так і трэба! » дапамагае ярчэй паказаць самадзяржаўную рэчаіснасць з яе здзекам над працоўным народам, выявіць аўтарскія адносіны да падзей студзеня 1905 г.\\ Да іроніі часта звяртаўся [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] («А ты, браце, спі! », «Янка і свабода», «На добры стары лад»,«Люлі, люлі, мужычок» і інш.).\\ Іронія можа мець значэнне не толькі тропа, але і своеасаблівага мастацкага прынцыпу асэнсавання рэчаіснасці, асмяяння з так званым двайным сэнсам, [[слоўнік/падтэкст|падтэкстам]].\\ Злосна-з'едлівая іронія называецца [[слоўнік/сарказм|сарказмам]].