слоўнік:інтэрмедыя
Гэта старая версія дакумента!
Інтэрмедыя
Інтэрмедыя (ад лац. inter mediae — паміж дзеяннем) — невялікія драматычныя сцэнкі камічнага характару, якія разыгрываліся паміж актамі асноўнага дзеяння спектакля. Былі пашыраны, напрыклад, у т. зв. школьным тэатры XVII-XVIII стст.— у п’есах на рэлігійныя тэмы.
У адрозненне ад асноўнай п’есы, напісанай на літаратурнай мове, інтэрмедыі карысталіся жывой народнай мовай. Героямі інтэрмедый былі простыя людзі, звычайна вельмі дасціпныя, разумныя, вострыя на язык. У сучаснай драматургіі сустракаюцца п’есы, створаныя па матывах інтэрмедыі, напрыклад камедыя Віталя Вольскага «Несцерка».
слоўнік/інтэрмедыя.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1