~~META: title = Інтэрмедыя &keywords = інтэрмедыя &abstract = Што такое інтэрмедыя? Героі інтермедыі &iftrue = nan ~~ ====== Інтэрмедыя ====== Інтэрмедыя (ад лац. inter mediae — паміж дзеяннем) — невялікія драматычныя сцэнкі камічнага характару, якія разыгрываліся паміж актамі асноўнага дзеяння спектакля. Былі пашыраны, напрыклад, у т. зв. школьным тэатры XVII-XVIII стст.— у п’есах на рэлігійныя тэмы.\\ У адрозненне ад асноўнай п’есы, напісанай на літаратурнай мове, інтэрмедыі карысталіся жывой народнай мовай. Героямі інтэрмедый былі простыя людзі, звычайна вельмі дасціпныя, разумныя, вострыя на язык. У сучаснай драматургіі сустракаюцца п’есы, створаныя па матывах інтэрмедыі, напрыклад камедыя [[постаці/віталь-вольскі|Віталя Вольскага]] «[[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-несцерка|Несцерка]]».