~~META: title = Інтымная лірыка &keywords = інтымны, лірыка &abstract = Беларуская інтымная лірыка. Кароткае апісанне &iftrue = nan ~~ ====== Інтымная лірыка ====== Інтымная лірыка — сукупнасць лірычных твораў пра каханне, дружбу, сямейныя ўзаемаадносіны.\\ Адным з самых старажытных і знакамітых майстроў інтымнай лірыкі была старажытнагрэчаская паэтэса Сапфо, або Сафо (канец VІІ — 1-я палова VІ ст. да н. э.). Значны ўклад у развіццё сусветнай інтымнай лірыкі ўнеслі Авідзій, Ф. Петрарка, П. Рансар, У. Шэкспір, А. Пушкін, [[постаці/адам-міцкевіч|Адам Міцкевіч]], Р. Гамзатаў і іншыя.\\ Паэзія выпрацавала нямала жанраў і жанравых разнавіднасцей інтымнай лірыкі: альбы, [[слоўнік/баркарола|баркаролы]], серэнады, [[слоўнік/эпіталама|эпіталамы]], [[слоўнік/раманс|рамансы]]...\\ У беларускім фальклоры існуе асобны вялікі і багаты жанр песень пра каханне. На іх аснове і з выкарыстаннем сусветнага паэтычнага вопыту беларускія паэты XVІІ-XVІІІ стст. напісалі нямала вершаў, што ўзбагацілі тагачасную інтымную лірыку.\\ У новай беларускай літаратуры, што нараджалася і развівалася ў XІX ст. амаль што ў канспіратыўных умовах, было не да інтымнай лірыкі — у ёй выразна пераважалі грамадзянскія матывы. І толькі ХХ ст. прынесла сапраўдны росквіт інтымнай лірыкі. Выдатныя ўзоры яе ёсць у [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]], [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]], [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб|Петруся Броўкі]], [[творы/еўдакія-лось/жыццёвы-і-творчы-шлях-еўдакіі-лось|Еўдакіі Лось]], Я. Пфляўмбаўм, [[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]], [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча|Ніла Гілевіча]], [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]], [[постаці/генадзь-бураўкін|Генадзя Бураўкіна]], [[творы/янка-сіпакоў/творчасць-янкі-сіпакова|Янкі Сіпакова]], [[творы/леанід-дранько-майсюк/творчасць-леаніда-дранько-майсюка|Леаніда Дранько-Майсюка]], Раісы Баравіковай і інш. Часам выходзяць зборнікі, цалкам складзеныя з твораў інтымнай лірыкі ([[творы/максім-танк/максім-танк-ave-maria|"Ave Maria"]] [[творы/максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка|Максіма Танка]], "Ты — мая пчолка" Петруся Броўкі, "Гняздо для птушкі радасці" Генадзя Бураўкіна, "Каханне" [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай|Раісы Баравіковай]] і інш.).\\ Лепшыя творы народнай беларускай інтымнай лірыкі ўвайшлі ў грунтоўнае выданне "Песні пра каханне" (1978), творы паэзіі пісьмовай — у [[слоўнік/анталогія|анталогію]] "Зорка Венера" (1972). ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/лірыка]] * [[слоўнік/грамадзянская-лірыка]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]]