~~META: title = Інтанацыя &keywords = інтанацыя &abstract = Інтанацыя літаратурнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Інтанацыя ====== Інтанацыя (ад лац. intonare - моцна вымаўляць) - выдзяленне, падкрэсліванне голасам пэўных думак, пачуццяў, увасобленых у літаратурным творы.\\ Інтанацыя складаецца з мелодыкі (павышэнне і паніжэнне тону маўлення), тэмпа (хуткасць) і часткова тэмбра (галасавая афарбоўка) маўлення. Характар яе абумоўлены многімі фактарамі: канкрэтным сэнсам выказвання, рознымі паўзамі, лагічнымі і фразавымі націскамі, своеасаблівасцю рытмічнай і гукавой арганізацыі фразы, літаратурным сінтаксісам... Усё пералічанае несумненна ўплывае на інтанацыю. З другога боку, інтанацыя актыўна дапамагае звязаць асобныя словы ў пэўныя сэнсавыя адзінствы, вылучыць самыя патрэбныя з іх, акцэнтаваць на іх чытацкую ўвагу.\\ Асабліва цесна звязана інтанацыя з літаратурным сінтаксісам, які, па-сутнасці, з'яўляецца яе граматычным выражэннем. "Інтанацыя, - як слушна падкрэсліваў Л. Цімафееў, - гэта час і прастора жывога слова, толькі ў ёй яно і існуе і атрымлівае свой рэальны сэнс".\\ У паэтычным творы інтанацыя, аднак, адыгрывае не толькі сэнсавыяўленчую, але і экспрэсіўную ролю, надаючы выказванню ўрачыстае, сумнае, гнеўнае, саркастычнае, жартоўнае ці якое-небудзь іншае адценне.