~~META: title = Інсцэніроўка &keywords = інсцэніроўка &abstract = інсцэніроўка твора для пастаноўкі на сцэне тэатра &iftrue = nan ~~ ====== Інсцэніроўка ====== Інсцэніроўка (ад лац. in — на і scaena — сцэна) — перапрацоўка эпічнага або [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпічнага]] твора для яго пастаноўкі на сцэне тэатра.\\ Інсцэніраваць твор можа сам аўтар або іншыя асобы. Пры інсцэніроўцы звычайна робяцца скарачэнні, дапаўненні, перастаноўкі эпізодаў і г. д., якія, аднак, не змяняюць ідэйнага зместу, характараў твора. Калі такія змены дапускаюцца, то ўказваецца, што інсцэніроўка зроблена «па матывах» твора.