~~META: title = Інверсія &keywords = інверсія &abstract = Інверсія як сінтаксічная фігура паэтычнай мовы. Прыклады інверсіі &iftrue = nan ~~ ====== Інверсія ====== Інверсія (ад лац. inversio — перастаноўка) — адна з сінтаксічных фігур паэтычнай мовы, такая расстаноўка слоў або словазлучэнняў у вершаваным радку, якая парушае іх звычайны граматычны парадак (выказнік знаходзіцца перад дзейнікам, азначэнне — пасля азначаемага слова, дапаўненне — перад выказнікамі г. д.)\\ Iнверсія дапамагае падкрэсліць пэўнае слова, думку. Напрыклад: У тундры я пражыў гады,\\ Там, помню, веі гэтак дзьмулі,\\ Што тэлеграфныя танулі\\ У снегавішчах правады.\\ (А. Александровіч. «Перамога») \\ (Звычайны парадак слоў: «...што тэлеграфныя правады танулі ў снегавішчах».)\\ Асаблівую адметнасць набывае паэтычнае выказванне, калі ў складаназалежным сказе мяняецца натуральны парадак даданых сказаў: А як уцешна мне было,\\ Што сонца, хоць усе абшары\\ Даўно чакалі на святло,\\ Пакуль ты хустачку да твару\\ Не завязала, — не ўзышло! (Максім Лужанін. «[[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-на-ўсходзе-сонца|На ўсходзе сонца]]»), \\ або калі прыназоўнік ставіцца пасля назоўніка: Глядзі, як гнедая ўсіх абышла далёка! Не бег, а пылам над, зямлёю над — Палёт.\\ (У. Някляеў. «Іпадром») \\ Iнверсія, недакладна ўжытая ў вершы, не толькі не праясняе паэтычны сэнс, а, наадварот, зацямняе яго.