Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:інвектыва

Гэта старая версія дакумента!


Інвектыва

Інвектыва (ад лац. іnvehor — накідвацца, нападаць) — твор, часцей вершаваны, у якім востра і адкрыта асуджаецца нейкая рэальная асоба ці грамадская з’ява.
Інвектывы ёсць у Максіма Танка («Адказ»), В. Таўлая («Апошняе слова»), Пімена Панчанкі («Прыстасаванцы») і інш.
Разнавіднасцю інвектывы з’яўляецца востра-асуджальная эпіграма. Характар інвектывы можа мець палемічны артыкул, памфлет, прамова і г. д. Па-майстэрску выкарыстоўваў інвектыву Янка Купала — «Ворагам Беларушчыны», «Слугам алтарным», «Каб…», «Акоў паломаных жандар (На палеміку ў «Сав. Беларусі» аб беларускай мове)» і інш.

слоўнік/інвектыва.1755860348.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:59 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki