~~META: title = Інвектыва &keywords = інвектыва &abstract = Інвектыва і яе асаблівасці. Інвектывы беларускіх паэтаў &iftrue = nan ~~ ====== Інвектыва ====== Інвектыва (ад лац. іnvehor — накідвацца, нападаць) — твор, часцей вершаваны, у якім востра і адкрыта асуджаецца нейкая рэальная асоба ці грамадская з’ява.\\ Інвектывы ёсць у [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] («Адказ»), В. Таўлая («Апошняе слова»), [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]] («Прыстасаванцы») і інш.\\ Разнавіднасцю інвектывы з’яўляецца востра-асуджальная [[слоўнік/эпіграма|эпіграма]]. Характар інвектывы можа мець палемічны [[слоўнік/артыкул|артыкул]], [[слоўнік/памфлет|памфлет]], прамова і г. д. Па-майстэрску выкарыстоўваў інвектыву [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] — «Ворагам Беларушчыны», «Слугам алтарным», «Каб...», «Акоў паломаных жандар (На палеміку ў «Сав. Беларусі» аб беларускай мове)» і інш.